![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых. 2 Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава. 3 Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы! 4 Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, - скажуць: "такі-а-такі нарадзіўся там". 5 А пра Сіён казаць будуць: "такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго". 6 Гасподзь у перапісе народу напіша: "такі-а-такі нарадзіўся там". 7 І ўсе, хто сьпявае і грае, - усе крыніцы мае ў табе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011