![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава. 2 Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя? 3 Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі. 4 З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману. 5 Яд у іх - нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе 6 і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах. 7 Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам! 8 Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца. 9 Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны. 10 Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, - няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае! 11 А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые! 12 І скажа чалавек: "Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог - судзьдзя на зямлі!" |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011