![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Вучэньне Давідава. 2 Пачуй, Божа, малітву маю, і ад маленьня майго не хавайся; 3 уваж мне і пачуй мяне; я стагну ў гароце маёй і бянтэжуся 4 ад крыку варожага, ад уціску бязбожнага; бо яны мне накідаюць беззаконьне і ў гневе супроць мяне варагуюць. 5 Сэрца маё трапеча ўва мне і сьмяротныя страхі мяне ахапілі; 6 страх і жудасьць мяне агарнулі, і вусьцішна мне. 7 І сказаў я: "Хто даў бы мне крылы, як у голуба? Я паляцеў бы і супакоіўся; 8 далёка заляцеў бы, і ў пустыні застаўся б; 9 пасьпяшаўся б схавацца ад буры й віхуры". 10 Разладзь, Госпадзе, і падзялі языкі іхнія, бо я гвалт і нязгоду ў горадзе бачу; 11 удзень і ўначы яны ходзяць навокал па ягоных мурах; зладзействы і бедствы ў ім; 12 сярод яго згуба; ашука і подступ ня сыходзяць з вуліц ягоных: 13 бо ня вораг мяне кляне, - гэта я ператрываў бы; не ненавісьнік мой узьвялічваецца нада мною - ад яго я схаваўся б; 14 а ты, хто быў мне тым, што і сам я сабе, сябар мой і паплечнік мой, 15 з кім мы шчырыя гутаркі мелі і разам хадзілі ў дом Божы. 16 Хай іх сьмерць ня міне; хай сыдуць яны жывыя ў пекла; бо злачынства ў сялібах іхніх, у іхнім сэрцы, 17 я ж паклічу Бога, і Гасподзь мяне выратуе. 18 Увечары і раніцай і апоўдні я буду маліць і прасіць, і Ён пачуе мой голас; 19 выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне; 20 Бог выслухае, і суцешыць іх Той, Хто адвеку сядзіць на троне, бо няма ў іх перамены, і Бога яны не баяцца; 21 рукі свае паднялі на тых, якія зь імі ў міры, парушылі згоду сваю; 22 вусны ў іх гладкія, нібы масла, а ў сэрцы варожасьць у іх; словы іхнія лагаднейшыя за алей, а самі яны - мячы аголеныя. 23 Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца. 24 Ты, Божа, зьвядзеш іх у яму пагібельную; крыважэрныя і падступныя не пражывуць палавіны дзён сваіх. А на Цябе, Госпадзе, спадзяюся. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011