![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Псальма Давідава пры абнаўленьні дома. 2 Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне. 3 Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў. 4 Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю і ажывіў мяне, каб я ня сышоў у магілу. 5 Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, слаўце памяць сьвятыні Ягонай, 6 бо на хвіліну гнеў Ягоны, на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае: увечары пачынаецца плач, а на раніцу - радасьць. 7 І я казаў у дабрадзействе маім: "не пахіснуся вавек". 8 Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе,Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся: 9 Тады Цябе, Госпадзе, я клікаў, і Госпада майго я маліў: 10 "якая карысьць у крыві маёй, калі я сыду ў магілу? ці ж будзе тло маё Цябе славіць? ці будзе ўзьвяшчаць Тваю праўду? 11 пачуй, Госпадзе, і памілуй мяне, Госпадзе! будзь мне памочнікам". 12 І Ты скаргі мае абярнуў у радасьць, вярэту маю зьняў зь мяне і аперазаў мяне весялосьцю, 13 хай славіць Цябе душа мая і хай не змаўкае. Госпадзе Божа мой! буду славіць Цябе вечна. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011