![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю, 2 прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае. 3 Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі. 4 Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю. 5 Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш. 6 Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне. 7 Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе. 8 Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня. 9 Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011