![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі. 2 Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе. 3 Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна. 4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае. 5 Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе. 6 Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе. 7 Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада. 8 Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх. 9 Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе. 10 Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011