![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Марка 1 I калi выходзiў Ён з храма, кажа Яму адзiн з вучняў Яго: Настаўнiк! паглядзi, якое каменне i якiя будынкi! 2 I сказаў Iiсус яму ў адказ: бачыш гэтыя вялiкiя будынкi? Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны. 3 I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма, пыталiся асобна ў Яго Пётр i Iакаў, i Iаан, i Андрэй: 4 скажы нам, калi гэта будзе, i якое знаменне, калi павiнна ўсё гэта збыцца? 5 Iiсус жа, адказваючы iм, пачаў гаварыць: сцеражыцеся, каб хто не ўвёў вас у зман. 6 Бо многiя прыдуць пад iмем Маiм, кажучы, што гэта Я, i многiх увядуць у зман. 7 Калi ж пачуеце пра войны i чуткi аб войнах, не жахайцеся, бо павiнна так быць, але гэта яшчэ не канец. 8 Бо паўстане народ на народ, i царства на царства; i будуць землятрусы месцамi, i будуць галады i смуты. Гэта пачатак пакут. 9 Вы ж самі сцеражыцеся, бо вас будуць аддаваць на судзiлiшчы, i бiць у сiнагогах, i перад правіцелямi i царамi паставяць вас да Мяне, дзеля сведчання iм. 10 I ва ўсiх народах перш павiнна быць прапаведана Евангелле. 11 Калi ж павядуць вас, каб выдаць, не турбуйцеся загадзя, што вам сказаць, i не абдумвайце; але што дадзена будзе вам у тую гадзiну, тое кажыце, бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы. 12 І выдасць брат брата на смерць, i бацька дзiця, i паўстануць дзеці на бацькоў i заб’юць iх. 13 I будзеце зненавiджаныя ўсiмi за iмя Маё; але хто выцерпiць да канца, той збаўлены будзе. 14 Калi ж убачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана Даніілам прарокам, якая паўстане там, дзе не павiнна быць, - хто чытае, няхай разумее, - тады тыя, хто ў Iудзеi, няхай бягуць у горы; 15 а хто на даху, няхай не спускаецца ў дом i не ўваходзiць узяць што-небудзь з дома свайго; 16 i хто ў полi, няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю. 17 Гора ж цяжарным i тым, што кормяць грудзьмi ў тыя днi! 18 Малiцеся ж, каб не здарылiся ўцёкi вашы зiмою. 19 Бо тыя днi будуць ліхам, якога не было ад пачатку стварэння, што стварыў Бог, аж да сёння, i не будзе. 20 I калi б Гасподзь не скарацiў тых дзён, то не ўратавалася б нiякая плоць; але дзеля абраных, якiх выбраў Ён, скараціў тыя днi. 21 І тады, калi хто скажа вам: вось, тут Хрыстос, або: вось, там, - не верце. 22 Бо паўстануць iлжэхрысты ды лжэпрарокi, i дадуць знаменнi i цуды, каб увесцi ў зман, калi магчыма, i абраных. 23 Вы ж сцеражыцеся; вось, Я наперад сказаў вам ўсё. 24 Але ў тыя днi, пасля ліха таго, сонца памеркне, i месяц не дасць святла свайго, 25 i зоркi з неба будуць падаць, i сiлы, што ў нябёсах, зрушацца. 26 I тады ўбачаць Сына Чалавечага, Якi прыйдзе на воблаках з сiлаю многаю i славаю. 27 I тады пашле Ён Ангелаў Сваiх i збярэ абраных Сваiх ад чатырох вятроў, ад краю зямлi да краю неба. 28 Ад смакоўнiцы навучыцеся параўнаннем: калi голле яе ўжо мякчэе i пускае лiсце, ведаеце, што блiзка лета. 29 Так i вы, калi ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што блiзка, пры дзвярах. 30 Праўду кажу вам: не мiне род гэты, як усё гэта будзе. 31 Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць. 32 Пра дзень жа той цi гадзiну нiхто не ведае, нi Ангелы на небе, нi Сын, - толькi Айцец. 33 Глядзiце, будзьце пiльныя і малiцеся, бо не ведаце, калi настане той час, 34 падобна як чалавек, ад’язджаючы, пакiнуў дом свой i даў слугам сваiм уладу, i кожнаму сваю працу, а брамнiку загадаў, каб быў пiльны. 35 Дык будзьце пiльныя; бо не ведаеце, калi прыйдзе гаспадар дома: увечары, цi апоўначы, цi як запяюць пеўні, цi ранiцаю; 36 каб, прыйшоўшы неспадзявана, не застаў вас у сне. 37 А што вам кажу, усiм кажу: будзьце пiльныя. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011