ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | ◄ | Глава | | ►►

1 Паколькі ўжо многія ўзяліся складаць аповесць пра падзеі, якія сярод нас адбыліся,

2 як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі відавочцамі і служыцелямі Слова,

3 прыйшло на думку і мне, дакладна даследаваўшы ўсё ад пачатку, паслядоўна апісаць табе, высокашаноўны Феофіле,

4 каб ты спазнаў цвёрдую аснову таго вучэння, у якім быў настаўлены.

5 Быў у дні Ірада, цара Іудзейскага, адзін святар імем Захарыя, з Авіевай чаргі; і жонка яго з роду Ааронавага, імя ёй Елісавета.

6 Былі яны абое праведныя перад Богам, жывучы паводле ўсіх запаведзяў і ўстанаўленняў Гасподніх беззаганна.

7 І не мелі яны дзіцяці, бо Елісавета была няплодная, і абое былі ўжо на схіле гадоў сваіх.

8 І сталася: калі ў парадку сваёй чаргі ён служыў перад Богам,

9 выпала яму, паводле звычаю святарскага, кадзіць, увайшоўшы ў храм Гасподні,

10 а ўсё мноства людзей малілася звонку ў час каджэння;

11 і явіўся яму Ангел Гасподні, стоячы справа ад кадзільнага ахвярніка.

12 І сумеўся Захарыя, убачыўшы, і страх напаў на яго.

13 Але Ангел сказаў яму: не бойся, Захарыя, бо пачута малітва твая, і жонка твая Елісавета народзіць табе сына, і назавеш яго імем Іаан,

14 і будзе табе радасць і весялосць, і многія нараджэнню яго ўзрадуюцца;

15 бо ён будзе вялікі перад Госпадам; і не будзе піць віна і сікеру; і Духам Святым напоўніцца яшчэ ва ўлонні маці сваёй;

16 і многіх з сыноў Ізраілевых зверне да Госпада Бога іх;

17 і будзе ісці перад Ім у духу і сіле Іліі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, і непакорлівых да мудрасці праведных, каб падрыхтаваць Госпаду народ гатовы.

18 І сказаў Захарыя Ангелу: па чым я пазнаю гэта? бо я стары, і жонка мая на схіле гадоў сваіх.

19 І сказаў яму Ангел у адказ: я Гаўрыіл, што стаю перад Богам і пасланы гаварыць з табой і дабравесціць табе гэта;

20 і вось, будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць да таго дня, калі збудзецца гэта, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія здзейсняцца ў свой час.

21 І чакаў народ Захарыю і здзіўляўся, што ён марудзіць у храме.

22 Ён жа, выйшаўшы, не мог гаварыць да іх; і яны зразумелі, што ён бачыў відзенне ў храме; а ён рабіў ім знакі, і заставаўся нямым.

23 І сталася: калі скончыліся дні служэння яго, пайшоў ён у дом свой.

24 Пасля гэтых дзён зачала Елісавета, жонка яго , і таілася пяць месяцаў, і гаварыла:

25 так зрабіў мне Гасподзь у дні, калі спаглянуў, каб зняць з мяне ганьбу сярод людзей.

26 А ў шосты месяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў горад Галілейскі пад назвай Назарэт

27 да Дзевы, заручанай з мужам, імя якому Іосіф, з дому Давідавага; а імя Дзевы - Марыя.

28 І ўвайшоўшы да Яе, Ангел сказаў: радуйся, Благадатная! Гасподзь з Табою; благаславёная Ты сярод жанчын.

29 Яна ж, убачыўшы яго, збянтэжылася ад слова яго і разважала, што ж гэта за вітанне.

30 І сказаў Ёй Ангел: не бойся, Марыя, бо Ты знайшла благадаць у Бога.

31 І вось, зачнеш ва ўлонні, і народзіш Сына, і назавеш Яго імем Іісус.

32 Ён будзе вялікі, і Сынам Усявышняга будзе названы, і дасць Яму Гасподзь Бог прастол Давіда, бацькі Яго;

33 і будзе царстваваць над домам Іакава давеку, і Царству Яго не будзе канца.

34 І сказала Марыя Ангелу: як будзе гэта, калі Я мужа не знаю?

35 Сказаў Ёй Ангел у адказ: Дух Святы найдзе на Цябе і сіла Ўсявышняга ахіне Цябе; таму і Святое, што народзіцца, Сынам Божым будзе названа;

36 і вось, Елісавета, сваячка Твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і гэта ўжо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай;

37 бо не застанецца бяссільным у Бога ніводнае слова.

38 Тады сказала Марыя: вось, Я - раба Гасподня; няхай будзе Мне па слову твайму. І адышоў ад Яе Ангел.

39 І ўстаўшы, Марыя ў тыя дні пайшла з паспешнасцю ў горны край, у горад Іудаў;

40 і ўвайшла ў дом Захарыі, і павітала Елісавету.

41 І сталася: калі пачула Елісавета вітанне Марыіна, устрапянулася дзіцятка ва ўлонні яе; і напоўнілася Елісавета Духам Святым,

42 і ўсклікнула моцным голасам і сказала: благаславёная Ты сярод жанчын і благаславёны плод улоння Твайго!

43 І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?

44 Бо, калі голас вітання Твайго дайшоў да вушэй маіх, устрапянулася дзіцятка радасна ва ўлонні маім.

45 І блажэнная Тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.

46 І сказала Марыя: велічае душа Мая Госпада,

47 і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Збавіцелі Маім,

48 што спаглянуў Ён на пакору Рабы Сваёй; бо вось ад гэтага часу будуць зваць Мяне блажэннай усе роды;

49 бо ўчыніў Мне вялікае Моцны, і святое імя Яго;

50 і міласэрнасць Яго ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;

51 Ён праявіў сілу рукою Сваёю; рассеяў ганарлівых думкамі сэрца іх;

52 скінуў моцных з прастолаў і ўзнёс пакорлівых;

53 галодных здаволіў дабром, а багатых адпусціў ні з чым;

54 прыхінуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласць, -

55 як гаварыў бацькам нашым, - да Аўраама і семені яго давеку.

56 Прабыла ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом Свой.

57 А Елісавеце настаў час радзіць, і яна нарадзіла сына.

58 І пачулі суседзі і сваякі яе, што прымножыў Гасподзь міласць Сваю да яе і радаваліся з ёю.

59 І сталася: у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі яго, Захарыем.

60 І, адказваючы, маці яго сказала: не, а названы будзе Іаанам.

61 І сказалі ёй: няма нікога ў радні тваёй, хто б зваўся гэтым імем.

62 І знакамі пыталіся ў бацькі яго, як бы ён хацеў, каб назвалі яго.

63 І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў: Іаан будзе імя яму. І здзівіліся ўсе.

64 І адразу адкрыліся вусны яго і язык яго, і ён стаў гаварыць, благаслаўляючы Бога.

65 І быў страх ва ўсіх, хто жыў вакол іх; і па ўсім горным краі Іудзейскім расказвалі пра ўсё гэта.

66 І ўсе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрцы сваім, кажучы: што будзе з дзіцяці гэтага? І рука Гасподня была з ім.

67 І Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:

68 благаславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і выкупіў яго;

69 і ўзняў нам рог збаўлення ў доме Давіда, слугі Свайго,

70 як сказаў вуснамі святых Сваіх прарокаў адвеку,

71 што збавіць нас ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх, хто ненавідзіць нас;

72 каб зрабіць міласць бацькам нашым і ўспомніць запавет Свой святы,

73 клятву, якой кляўся Ён Аўрааму, бацьку нашаму, каб даць нам,

74 вызваленым ад рукі ворагаў нашых, без боязі

75 служыць Яму ў святасці і праведнасці перад Ім ва ўсе дні жыцця нашага.

76 І ты, дзіця, прарокам Усявышняга будзеш названа, бо ты будзеш ісці перад абліччам Госпада, каб падрыхтаваць шляхі Яму,

77 даць народу Яго спазнаць збаўленне ў адпушчэнні грахоў,

78 па сардэчнай міласці Бога нашага, якою наведаў нас Усход з вышыні,

79 каб асвятліць тых, што сядзяць у цемры і цені смерці, скіраваць ногі нашы на шлях міру.

80 Дзіця ж расло і ўмацоўвалася духам; і было ў пустынях да дня з‘яўлення свайго Ізраілю.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011