![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Паводле Яна 1 Я - сапраўдная Вінаградная Лаза, а Айцец Мой - Вінаградар; 2 кожную зь Мяне галінку, якая ня родзіць плоду, Ён абцінае; і кожную, якая родзіць плод, ачышчае, каб больш урадзіла плоду. 3 Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я прапаведаваў вам. 4 заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа радзіць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі ня будзеце ўва Мне. 5 Я - Лаза, а вы галіны; хто застаецца ўва Мне, і Я ў ім, той родзіць многа плоду, бо безь Мяне ня можаце рабіць нічога. 6 Хто не застаецца ўва Мне, той будзе выкінуты прэч, як галіна, і засохне; а такія галіны зьбіраюць і кідаюць у вагонь, і яны згараюць; 7 калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, дык, чаго ні захочаце, прасеце, і будзе вам. 8 Тым праславіцца Айцец Мой, калі вы ўродзіце многа плоду, і будзеце Маімі вучнямі. 9 Як палюбіў Мяне Айцец, і Я палюбіў вас; заставайцеся ў любові Маёй, 10 калі наказы Мае выканаеце, застанецеся ў любові Маёй, як і Я выканаў наказы Айца Майго і застаюся ў Яго любові. 11 Гэта сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас заставалася і радасьць вашая была поўная. 12 Гэта ёсьць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас. 13 Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх. 14 Вы сябры Мае, калі выконваеце тое, што Я наказваю вам; 15 Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб ня ведае, што робіць гаспадар ягоны; а Я назваў вас сябрамі, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго. 16 Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам. 17 Гэта наказваю вам: любеце ж адзін аднаго. 18 Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў. 19 Калі б вы былі ад сьвету, дык сьвет любіў бы сваё; а як вы не ад сьвету, а Я Вас выбраў ад сьвету, таму ненавідзіць вас сьвет. 20 Памятайце слова, якое Я сказаў вам: раб ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне гналі, гнацьмуць і вас; калі Маё слова захоўвалі, будуць захоўваць і ваша; 21 але ўсё тое зробяць вам за імя Маё, ня ведаюць бо Таго, Хто паслаў Мяне. 22 Калі б Я ня прыйшоў і не казаў ім, дык ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць дараваньня ў грэху сваім. 23 Хто ненавідзіць Мяне, ненавідзіць і Айца Майго; 24 калі б Я ня ўчыніў паміж імі дзеяў, якіх ніхто іншы ня ўчыняў, дык ня мелі б грэху; а цяпер і бачылі, і ўзьненавідзелі і Мяне і Айца Майго. 25 Але хай збудзецца слова, напісанае ў законе іхнім: "зьненавідзелі Мяне марна". 26 Калі ж прыйдзе Суцешнік, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне; 27 А таксама і вы будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011