![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 2-е Карынфянаў 1 Ці не пачаць нам нанава знаёміцца з вамі? Няўжо патрэбныя нам, як некаторым, пахвальныя лісты да вас альбо ад вас? 2 Вы - нашае пісьмо, напісанае ў сэрцах нашых, пазнаванае і чытанае ўсімі людзьмі; 3 вы паказваеце сабою, што вы - пісьмо Хрыстовае, праз служэньне наша напісанае не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцкіх скрыжалях сэрца. 4 Такую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста, 5 не таму, што мы самі здольныя былі вымысьліць нешта ад сябе, як бы ад сябе, а здольнасьць нашая ад Бога; 6 Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыцьцё. 7 Калі ж служэньне сьмерці, сьмертаносным літарам, выразанае на камянях, было такое слаўнае, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсеевае з прычыны мінушчае славы аблічча ягонага, 8 дык наколькі ж большае павінна быць служэньне Духа ў славе! 9 Бо калі служэньне асуджэньня - слава, дык тым больш пераважае ў славе служэньне апраўданьня. 10 Тое праслаўленае нават ня мае ўжо славы з гэтага боку, з прычыны большае славы наступнага. 11 Бо, калі мінушчае слаўнае, дык болей слаўнае тое, што застаецца жыць. 12 Маючы такую надзею, мы дзейнічаем зь вялікай адвагаю, 13 а ня так, як Майсей, які клаў покрыва на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец мінушчага. 14 Але розум іхні асьлеплены: бо тое самае покрыва дагэтуль застаецца нязьнятае пры чытаньні Новага Запавету, бо здымаецца яно Хрыстом. 15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсея, покрыва ляжыць на сэрцы іхнім; 16 але калі зьвяртаюцца да Госпада, тады гэта покрыва здымаецца. 17 Гасподзь ёсьць Дух; а дзе Дух Гасподні, там свабода. 18 А мы ўсе, як у люстры, гледзячы на славу Гасподнюю, зьмяняемся ў той самы вобраз са славы ў славу, як з Гасподняга Духа. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011